Перайсці да зместу

Microsoft Teams

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Microsoft Teams
Выява лагатыпа
Тып кліент сістэмы імгненнага абмену паведамленнямі[d], праграмнае забеспячэнне сумеснай працы[d], video-conferencing software[d] і анлайн-сэрвіс[d]
Распрацоўшчык Microsoft
Аперацыйная сістэма Windows, macOS, IOS і Android
Мовы інтэрфейсу
Першы выпуск лістапад 2016
Апошняя версія
  • Android: 1416/1.0.0.2023213504 (21 лістапада 2023)[1]
  • IOS: 5.22.0 (2 снежня 2023)[2]
  • macOS: 1.6.00.33757 (5 снежня 2023)[3]
  • Windows: 1.7.00.6058 (8 сакавіка 2024)[4]
Ліцэнзія уласная ліцэнзія[d]
Сайт teams.microsoft.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Microsoft Teams — гэта праграма для сумеснай працы, створаная Microsoft як частка пакета Microsoft 365. Яна мае функцыі месэнджара, відэаканферэнцый, перадачы файлаў і інтэграцыі з іншымі праграмамі ад Microsoft або іншых распрацоўшчыкаў.[5] Teams паступова замяніла ранейшыя платформы Microsoft для абмену паведамленнямі і сумеснай працы, у тым ліку Skype for Business, Skype, Flip і Microsoft Classroom.

Значны рост папулярнасці праграмы адбыўся падчас пандэміі COVID-19, аналагічна з такімі канкурэнтамі як Zoom, Slack і Google Meet, бо многія кампаніі перайшлі на дыстанцыйную працу і сустрэчы анлайн.[6]

У студзені 2023 года Microsoft паведаміла, што Teams мае прыблізна 280 мільёнаў актыўных карыстальнікаў штомесяц.[7]

У сакавіку 2016 года Microsoft разглядала магчымасць набыцця Slack за 8 мільярдаў долараў. Паведамлялася, што супраць гэтай прапановы выступіў Біл Гейтс і прапанаваў засяродзіцца на ўдасканаленні існуючай праграмы Skype for Business.[8] Microsoft абвясціла аб планах стварыць Microsoft Teams 2 лістапада 2016 года і пазіцыянавала новую праграму як прамога канкурэнта Slack.[5][9] Першы выпуск праграмы адбыўся 14 сакавіка 2017 года.[10]

Бясплатная версія Teams была выпушчана 12 ліпеня 2018 года і мела большасць асноўных функцый платнай праграмы з абмежаваннямі на колькасць карыстальнікаў і месца для захоўвання.[11]

У верасні 2019 года Microsoft абвясціла, што спыніць падтрымку Skype for Business на карысць Teams; падтрымка Skype for Business была спынена 31 ліпеня 2021 года.[12][13]

28 лютага 2025 года Microsoft абвясціла, што Skype перастане працаваць 5 мая 2025 года, карыстальнікам была прапанавана магчымасць экспартаваць свае даныя або перайсці на Microsoft Teams.[14][15]

  1. ↑ Android: Version 1416/1.0.0.2023213504 Updated on Nov 21, 2023 — 2023. Праверана 6 снежня 2023.
  2. ↑ iOS: Version History 5.22.0; Dec 2, 2023 — 2023. Праверана 6 снежня 2023.
  3. ↑ Mac version history: 1.6.00.33757; December 05, 2023 — 2023. Праверана 6 снежня 2023.
  4. ↑ https://learn.microsoft.com/en-us/officeupdates/teams-app-versioning
  5. 1 2 Warren, Tom (2 November 2016). Microsoft Teams launches to take on Slack in the workplace. The Verge. Архівавана з арыгінала February 20, 2020.
  6. ↑ COVID impact on meeting apps: Google Meet, Zoom, Microsoft Teams never had it better (англ.). cnbctv18.com (31 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы September 1, 2022. Праверана 1 верасня 2022.
  7. ↑ Novet, Jordan (27 March 2023). Microsoft says its new version of Teams is twice as fast. CNBC. Архівавана з арыгінала March 27, 2023. Праверана 27 March 2023.
  8. ↑ Russell, Jon; Lunden, Ingrid (4 March 2016). Source: Microsoft mulled an $8 billion bid for Slack, will focus on Skype instead. TechCrunch(англ.). Архівавана з арыгінала April 1, 2020.
  9. ↑ Foley, Mary Jo (2 November 2016). Microsoft launches its Slack competitor, Microsoft Teams. ZDNet. Архівавана з арыгінала March 13, 2020.
  10. ↑ Falcone. Microsoft Teams: 7 things you need to know. CNET (2 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы December 20, 2016.
  11. ↑ Microsoft debuts free tier in competitive workplace chat app market. Reuters(англ.). 2018-07-12. Архівавана з арыгінала November 23, 2022. Праверана 2022-11-23.
  12. ↑ Foley. Microsoft will drop Skype for Business Online on July 31, 2021 (англ.). ZDNet. Архівавана з першакрыніцы September 6, 2020. Праверана 9 лютага 2020.
  13. ↑ Microsoft Teams is replacing Skype for Business to put more pressure on Slack. The Verge. Архівавана з арыгінала September 25, 2017. Праверана September 26, 2017.
  14. ↑ Joseph. Microsoft Is Shutting Down Skype, Shifting Users to Teams (англ.). PCMAG (28 лютага 2025). Праверана 4 красавіка 2025.
  15. ↑ Moving from Skype to Microsoft Teams Free - Microsoft Support. support.microsoft.com. Праверана 4 красавіка 2025.