Галоўная старонка
Праверана
Выгляд
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
11 чэрвеня 2026 года
264 081 артыкул на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

«Новая зямля» — лірыка-эпічная паэма, напісаная Якубам Коласам у 1911—1923 гадах, першы беларускі буйны эпічны твор. Першыя главы кнігі друкаваліся ў газеце «Наша ніва» ў 1912 годзе, асобным кніжным выданнем паэма выйшла ў 1923 годзе.
Падзеі адбываюцца на Беларусі ў 1890—1900-х гадах, а першаасновай твора стала жыццё бацькоў Якуба Коласа і астатніх членаў сям’і, сваякоў і знаёмых. У паэме дакладна і маляўніча адлюстраваны тагачасны традыцыйны лад жыцця беларускага сялянства (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Вавілоняне перанялі ў шумераў сістэму злічэння з асновай 60 і паклалі яе ў аснову сваёй астраноміі.
- Афіцыйнай мяжой Масквы да 1960 года была кальцавая чыгунка.
- Пасля ўстанаўлення пабрацімскіх адносін з горадам Кіёта ў Кіеве быў закладзены парк, аформлены ў японскім стылі.
- Кракадзіл стаў прычынай авіякатастрофы ў ДР Конга.
- Пункт дыслакацыі расійскіх міратворцаў у Паўднёвым Судане быў празваны Міхайлаўкай.
- Штогод у першую суботу мая садоўнікі ўсяго свету яднаюцца з прыродай.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Стартаваў фінальны турнір чэмпіянату свету па футболе ў Мексіцы, ЗША і Канадзе. (11 чэрвеня)
- У выніку атакі БПЛА практычна знішчана панарама «Абарона Севастопаля». (10 чэрвеня)
- Выпушчаны дваццаты сольны студыйны альбом Пола Мак-Картні — «The Boys of Dungeon Lane». (29 мая)
Дзень у гісторыі
- 978: Уладзімір Святаславіч абвешчаны вялікім князем кіеўскім.
- 1042: Праз шлюб з Зояй Парфірароднай Канстанцін IX Манамах становіцца імператарам Візантыі.
- 1157: Альбрэхт Мядзведзь захапіў Брандэнбург і заснаваў Маркграфства Брандэнбург.
- 1508: Міхаіл Глінскі з войскам рушыў з-пад Клецка на Менск.
- 1770: Джэймс Кук на караблі «Індэвар» пачаў даследаваць Вялікі бар'ерны рыф.
- 1792: Бітва пад Мірам завяршылася перамогай рускіх войскаў над літвінамі.
- 1829: Рускія войскі разбілі туркаў у бітве ў Кулеўчай (Балгарыя) і гэтым адкрылі сабе шлях на Балканы.
- 1887: У Лондане адкрыты Хамерсміцкі мост праз Тэмзу.
- 1923: Выйшла ў свет паэма Якуба Коласа «Новая зямля».
- 1937: Па абвінавачванні ў шпіянажы расстраляны савецкія военачальнікі М. Тухачэўскі, І. Убарэвіч, І. Якір і інш.
- 1973: У Лівіі абвешчана нацыяналізацыя амерыканскіх нафтавых кампаній.
Вікістужка
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.