Перайсці да зместу

Навіяль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навіяль
Саманазва Novial
Створаны Ота Есперсен[1]
Год стварэння 1928[1]
Агульная колькасць носьбітаў
  • 20 чал.
Катэгорыя штучная мова, міжнародныя дапаможныя мовы і Эсперанціда
Тып пісьменнасці лацінскае пісьмо
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 nov
Штучныя мовы

Навіяль (ад кораня nov-, «новы», і скарачэння IAL — «міжнародная дапаможная мова») — штучная мова, створаная прафесарам Ота Есперсенам, дацкім лінгвістам, які раней удзельнічаў у праекце Іда.

Слоўнік мовы Навіяль у большасці складаецца са словаў германскага і раманскага паходжання, а яе граматыка заснаваная на англійскай мове.

Упершыню Навіяль была прапанавана ў кнізе Есперсена «Міжнародная мова» (1928), затым пабачыў свет слоўнік мовы Навіяль (1930). Пасля смерці Есперсена ў 1943 годзе праект спыніў ці значна запаволіў развіццё. У пачатку 1990-х гадоў, калі ў Сеціве ўзнікла мода пісаць штучнымі мовамі, на Навіяль зноў звярнулі ўвагу.

  1. 1 2 Crystal D. The Cambridge Encyclopedia of LanguageВыдавецтва Кембрыджскага ўніверсітэта, 1987. — С. 353. — ISBN 978-0-521-42443-1